Патрабуем дэмантаваць помнік У.І.Леніна ў Гродна!
получен
Адресат:
- Гродненский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 23 июля 2022. Читать ответ
Мы, неабыякавыя жыхары і госці горада Гродна, лічым што помнік савецкага дзяржаўнага дзеяча У.І.Леніна, усталяваны на вуліцы Леніна, павінен быць у тэрміновым парадку дэмантаваны!
Мы лічым, што У.І. Ленін - гэта чужы нашай краіне элемент, які праліў кроў многіх грамадзян нашай краіны!
Так згодна з артыкулам доктара гістарычных навук В. Лаўрова: "у працах Леніна навязваўся сацыяльны расізм і сацыяльны генацыд — знішчэнне, у тым ліку фізічнае, буржуазіі і дваранства, духавенства і старой інтэлігенцыі, працоўных моцных сялян.
Ленін пастаянна заклікаў да гвалтоўнага змянення асноў законнага ладу, узначаліў Кастрычніцкі дзяржаўны пераварот 1917 года і разагнаў законны расійскі парламент - Устаноўчы сход. Апошнім Ленін перашкодзіў законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, ажыццяўленню грамадзянамі іх выбарчых правоў у спалучэнні з гвалтам (гвалтоўны разгон сходу, які суправаджаўся расстрэлам мірнай дэманстрацыі ў яго падтрымку) "
(https://novayagazeta.ru/articles/2012/06/27/50331-sud-v-mavzolee-obvinyaemyy-151-lenin)
Мы цалкам падзяляем пункт гледжання вышэйпаказанага аўтара, падстаў сумнявацца ў прыведзеных ім довадах у нас не маецца.
На падставе вышэйпададзенага мы, неабыякавыя грамадзяне, патрабуем дэмантаваць помнік У.І.Леніну, размешчаны на аднайменнай плошчы.