У небяспечным стане лесвіца да ГЦ «Беларусь» у Віцебску
получен
Адресат:
- Витебский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 13 декабря 2024. Читать ответ
Ужо больш за паўгады месцічы Віцебска назіраюць, як разыходзяцца прыступкі лесвіцы, якая вядзе да гандлёвага цэнтру «Беларусь» на вуліцы Генерала Белабародава ў г. Віцебску.
Тут часта ходзяць людзі, а стан некаторых маршаў лесвіцы выглядае як аварыйны. Ёсць небяспека сходу прыступак і траўмавання пешаходаў. Некаторыя пліткі згубілі сваю цэласнасць.
Фотаздымкі стану лесвіцы прыкладваем да звароту. Па іх бачна, што ў некаторых месцах адходзяць цэлыя лесвічныя шэрагі.
Згодна з арт. 41 і арт. 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.
У адпаведнасці з п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (зацв. пастановай Саўміна ад 28.11.2012 № 1087) спецыялізаваныя арганізацыі па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі ў межах абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў мерапрыемствы па ўтрыманні (эксплуатацыі) і рамонце пешаходных шляхоў, у тым ліку лесвіц.
Улічваючы вышэйпададзенае, патрабуем:• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану пазначанай лесвіцы;• вылучыць грашовыя сродкі на рамонт гэтай лесвіцы;• зрабіць у максімальна сціснутыя тэрміны рамонт у адпаведнасці з
Патрабаваннямі нарматыўных (а таксама тэхнічных) прававых актаў.Пры разглядзе гэтага звароту патрабуем:• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.
Читать далее:
-
Обустройство парковки во дворе дома г.Гомель ул. Герцена 8
-
Помощь бездомным животным.
-
Был ли осуществлен переезд Онкологического отделения паллиативной медицинской помощи «Хоспис» в здание, оборудованное для такого рода медучреждений?
-
Скейт Парк
-
Непригодна к эксплуатации дорога на ул. Новой в д. Андреевщина Оршанского района
-
Петыцыя аб ужыванні правільнай формы прозвішча "Шміт" на дарожных указальніках і ў афіцыйных дакументах