Вярнуць беларускую мову ў грамадскі транспарт Воршы
Беларуская мова выдалена з грамадскага транспарту Воршы
ответ
получен
получен
Адресат:
- Оршанский райисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 31 августа 2019. Читать ответ
Грамадскі транспарт Воршы ўжо некалькі гадоў выкарыстоўвае расейскую мову ў сваёй працы. Беларуская мова, на якой раней аб'яўляліся прыпынкі ў аўтобусах, адсутнічае як у абвестках, так і ў раскладах на саміх прыпыначных пунктах. У той момант, калі ў іншых гарадах Беларусі прыпынкі аб'яўляюцца і падпісваюцца на беларускай мове, у Воршы гэтага няма, сустрэчы з кіраўніцтвам аўтапарку і звароты туды не далі плёну. Размовы пра захаванне спадчыны, традыцый, выступы з заклікамі пра пашану да малой радзімы не маюць ніякага сэнсу, калі родная беларуская мова выціснутая з усіх сфераў жыцця ў Воршы і Аршанскім раёне.
Патрабуем вярнуць беларускую мову ў грамадскі транспарт горада Воршы!