Беларуская мова і аўтобусы ў Заслаўі
Толькі руская мова ў грамадскім транспарце.
ответ
получен
получен
Адресат:
- Минский райисполком
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 28 сентября 2019. Читать ответ
Нядаўна горад Заслаўе атрымаў новыя аўтобусы з электроннай шыльдай і агучкай. Але ўсе надпісы ды сама агучка зроблены на рускай мове.
У адпаведнасці са ст.41 Закона "Аб гарадскім упраўленні і самаўпраўленні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы ў межах сваёй кампетэнтнасцi, ў парадку, усталяваным заканадаўствам, ствараюць умовы для прадастаўлення транспартных паслуг для насялення.
Таму просiм ці перакласці ўсё на беларускую мову, як гэта зроблена ў Мiнску, ці рабіць падвоеныя надпісы і агучку.