PETITIONS.PRO - Удобный Город
Петиция №6083
25 may 2026

ТАБЛО Ў ТРАНСПАРЦЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

азгледзець магчымасць пераводу электронных табло ў грамадскім транспарце Брэста на двухмоўны фармат: беларускую і рускую мовы
сбор
подписей

Адресат:

Текущий статус обращения:

Аб укараненні двухмоўных электронных табло ў грамадскім транспарце Брэста

Я прашу разгледзець магчымасць пераводу электронных табло ў грамадскім транспарце Брэста на двухмоўны фармат: беларускую і рускую мовы.

У цяперашні час інфармацыйныя табло ў аўтобусах і тралейбусах выкарыстоўваюцца для паказу прыпынкаў, маршруту, службовых паведамленняў і іншай інфармацыі для пасажыраў. Гэта зручны гарадскі сэрвіс. Але яго можна зрабіць яшчэ лепшым. У Брэсце, горадзе з моцнай гістарычнай і культурнай ідэнтычнасцю, лагічна выкарыстоўваць абедзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь.

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/normativnye-dokumenty/konstitutsiya-respubliki-belarus/

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» непасрэдна замацоўвае, што Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=v19003094

Грамадскі транспарт — гэта адна з самых заўважных гарадскіх сфер. Ім штодня карыстаюцца жыхары Брэста, школьнікі, студэнты, пажылыя людзі, турысты. Табло ў салоне бачаць усе. Таму выкарыстанне беларускай мовы побач з рускай тут выглядае натуральным і абгрунтаваным.

Гаворка не ідзе пра складаную рэформу. Электронныя табло ўжо ёсць. Трэба змяніць фармат паказу інфармацыі: напрыклад, паказваць назвы прыпынкаў пачаргова на беларускай і рускай мовах альбо выкарыстоўваць двухрадковы варыянт, калі тэхнічныя магчымасці абсталявання гэта дазваляюць.

Такі падыход ужо выкарыстоўваецца ў розных гарадскіх сістэмах: пасажыр спачатку атрымлівае зразумелую інфармацыю, а горад пры гэтым робіць беларускую мову бачнай у штодзённым асяроддзі. Без прымусу. Проста праз нармальны гарадскі інтэрфейс.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», перавозкі пасажыраў павінны ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў бяспекі, якасці абслугоўвання і інфармавання пасажыраў.

https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=h10700278

На падставе вышэйвыкладзенага, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках»,

прапаную:

- Разгледзець магчымасць укаранення двухмоўных электронных табло ў аўтобусах, тралейбусах і іншым гарадскім грамадскім транспарце Брэста.

- Правесці тэхнічную ацэнку дзеючых інфармацыйных сістэм у транспарце і ўстанавіць, ці можна паказваць назвы прыпынкаў і службовыя паведамленні на беларускай і рускай мовах.

- Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці ўкараніць двухмоўны фармат паказу інфармацыі: пачарговы паказ альбо двухрадковы вывад на беларускай і рускай мовах.

- Пачаць укараненне з пілотных маршрутаў з высокім пасажырапатокам, пасля чаго распаўсюдзіць практыку на астатнія маршруты горада.

Прадаставіць пісьмовы адказ па сутнасці звароту з указаннем тэхнічных магчымасцей, тэрмінаў разгляду пытання, адказных арганізацый і прычын адмовы, калі ўкараненне двухмоўных табло будзе прызнана немагчымым.

Читать далее: